Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Французскі ўрад прапанаваў забарону паранджы


Міністарка юстыцыі Францыі Мішэль Альё-Мары прадставіла сёньня законапраект аб забароне нашэньня ў публічных месцах мусульманскай жаночай вопраткі, якая цалкам хавае цела.

Законапраект да свайго ўступленьня ў сілу павінен быць ратыфікаваны французскім парлямэнтам. Калі адпаведны закон будзе прыняты і ўступіць у сілу, за парушэньне забароны жанчына будзе аштрафаваная на 150 эўра. Любы, хто прымусіць жанчыну надзець паранджу, можа быць аштрафаваны на 15 тысяч эўра або атрымае год пазбаўленьня волі.

У Нацыянальнай асамблеі Францыі дакумэнт будзе разглядацца, як мяркуецца, у пачатку ліпеня.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў, што ўрад уступіў на цяжкі, але справядлівы шлях.
XS
SM
MD
LG