Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трусаў: З усёй гэтай кампаніі тырчаць расейскія вушы


Алег Трусаў
Алег Трусаў

Таварыства беларускай мовы адмовілася падтрымліваць кампанію "Гавары праўду". Пра гэта стала вядома падчас прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася з нагоды ператрусаў у актывістаў кампаніі "Гавары праўду!"

Старшыня ТБМ, Алег Трусаў, так пракамэнтаваў гэтую інфармацыю:

"Так, гэта праўда. Мы ніколі ня будзем падтрымліваць кампаніі, якія праводзяць русыфікацыю нашага насельніцтва. Таму што ўсе іх паштоўкі былі зробленыя на расейскай мове, надрукаваныя ў Смаленску. Сябры ТБМ вельмі абураюцца, як беларускі паэт Някляеў вырашыў рабіць гэтую кампанію "Гавары праўду!" на расейскай мове".

ТБМ таксама адмовілася падтрымаць акцыю па зборы подпісаў на перайменаваньне вуліцаў у Менску і Горадні імём Васіля Быкава. Трусаў кажа, што не разумее, чаму для гэтага абралі менавіта Ульянаўскую, бо Быкаў на гэтай вуліцы ніколі ня жыў. Ён таксама зьдзіўлены, чаму б было не зрабіць у Менску новую вуліцу: "Я ім прапаноўваў калісьці зьвярнуцца да уладаў, каб новую вуліцу, любую, абвясьціць вуліцай Быкава, як мы зрабілі з вуліцай Брыля, вуліцай Сапегі".
ім патрэбны шум, і яны гэтага дамагліся: улады іх пачалі хапаць...

"Я так разумею, што ім піяр патрэбны. Ня трэба ім ні Быкаў, ні вуліца, ім патрэбны шум, і яны гэтага дамагліся: улады іх пачалі хапаць. Гэта кампанія – дробная правакацыя, ад якой могуць пацярпець нашы пісьменьнікі і паэты. Я да усёй гэтай гульні ў праўду стаўлюся вельмі адмоўна. З усёй гэтай кампаніі тырчаць расейскія вушы, вялікія расейскія вушы. Таму я афіцыйна заяўляю, што ТБМ да гэтай "праўды" ня мае ніякага дачыненьня і мець ня будзе, таму што робяць яны гэта усё па-расейску" – сказаў Алег Трусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG