Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бангкоку загінуў італьянскі фотарэпартэр


У сталіцы Тайлянду Бангкоку працягваюцца беспарадкі – нягледзячы на тое, што вайскоўцы здолелі ўзяць штурмам разьбіты прыхільнікамі апазыцыі лягер і аднавіць кантроль над цэнтральнымі раёнамі гораду.

Паведамляецца, што групы апазыцыянэраў у розных частках Бангкоку ўступаюць у сутычкі зь сіламі бясьпекі, выкарыстоўваючы бутэлькі з гаручай сумесьсю. Былі падпаленыя некалькі будынкаў, у тым ліку біржа і штаб-кватэра тэлекампаніі. У горадзе ўведзены камэнданцкі час.

У выніку стральбы сёньня загінулі 4 чалавекі, у тым ліку італьянскі фотарэпартэр. Раней сёньня некалькі лідэраў пратэстаў так званых "чырвоных кашуляў" здаліся ўладам.

Пратэсты з заклікамі да адстаўкі ўраду працягваюцца ў Тайляндзе ўжо больш за два месяцы. У апошнія тыдні яны суправаджаліся крывавымі сутыкненьнямі дэманстрантаў з паліцыяй і войскамі.
XS
SM
MD
LG