Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Джалал-Абадзе адбыліся крывавыя сутычкі


У Джалал-Абадзе на поўдні Кіргізстану адзін чалавек загінуў, 16 параненыя ў выніку сутыкненьняў паміж прыхільнікамі і праціўнікамі губэрнатара вобласьці Бектура Асанава.

Удзельнікі мітынгаў супрацьлеглых бакоў закідвалі адзін аднаго камянямі. Супрацоўнікі міліцыі стрэламі ў паветра спрабавалі прадухіліць сутычкі.

Раней натоўп у 5 тысяч чалавек паспрабаваў узяць штурмам унівэрсытэт "Дружбы народаў ", створаны на сродкі ўзбэцкай дыяспары.

Дэманстранты патрабавалі прыцягнуць да адказнасьці лідэра мясцовай узбэцкай суполкі Кадыржана Батырава, датычнага, на іх думку, да сутыкненьняў паміж кіргізамі ды ўзбэкамі.
XS
SM
MD
LG