Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіева-малодшага няма ў Латвіі


Пра гэта заявіла журналістам у Рызе міністарка ўнутраных спраў Латвіі Лінда Мурніецэ. Паводле яе дадзеных, сын зрынутага кіргізскага прэзыдэнта Курманбека Бакіева, які знаходзіцца цяпер ў Менску, Максім пакінуў латвійскую тэрыторыю.

“Я магу з упэўненасьцю сказаць: калі б ён знаходіўся на тэрыторыі Латвіі, ён бы ўжо быў затрыманы”, падкрэсьліла ў размове з журналістамі Мурніецэ.
XS
SM
MD
LG