Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія сілавікі наведалі Пакістан


Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы генэрал Джэймс Джонс і дырэктар ЦРУ Леон Панэта прыбылі ў Пакістан. Мэта паездкі, згодна паведамленьню амбасады ЗША ў Ісламабадзе – абмеркаваць з кіраўнікамі пакістанскіх спэцслужбаў супрацоўніцтва ў сфэры бясьпекі.

Назіральнікі адзначаюць, што высокапастаўленыя амэрыканскія прадстаўнікі наведваюць Ісламабад неўзабаве пасьля спробы тэракту ў цэнтры Нью-Ёрку, у якой абвінавачваюць ураджэнца Пакістану Файсала Шахзада. Учора Шахзад упершыню паўстаў перад судом у ЗША. Па дадзеных сьледзтва, у арганізацыі тэракту яму дапамагалі пакістанскія талібаў.
XS
SM
MD
LG