Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: Лукашэнка расчышчае сабе месца для выбараў


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Камэнтуючы перасьлед актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Станіслаў Шушкевіч адзначыў:


"Ганьба! Расчышчае Лукашэнка сабе месца для выбараў і для фальсыфікацыі чарговых выбараў. Нічога іншага тут няма! Ён баіцца праўды, як агню. А тут быў глыток вольнага паветра – і трэба гэта ўсё задушыць. Па нейкай крымінальнай справе, што нейкую нікчэмнасьць нехта як быццам бы магчыма абразіў, забіраць дзесяткі кампутараў у розных установах, забіраць дыскі, паводзіць сябе як бандыты, могуць весьці толькі ў такой дзяржаве з такім нецывілізаваным прэзыдэнтам і з такім нецывілізаваным урадам".

Ці чакаеце Вы нейкай міжнароднай рэакцыі на гэтыя падзеі?

Шушкевіч: "Даўно чакаю. Але мой энтузіязм і мой рамантызм адносна Эўропы даўно зьніклі. Эўропа мае свае інтарэсы і гэта самае галоўнае. А для яе важна нават падабенства працэдур дэмакратыі і размовы аб дэмакратыі. Яна робіць выгляд, што для яе гэта добра, бо ў яе ёсьць больш важкія ўласныя праблемы і яна ня можа адхіляцца і думаць пра гэта. Чарговыя заявы прыемныя. Там і Сарыюш-Вольскі і Ежы Бузэк сказалі ўжо, што іх за нос вадзіць ня будуць гэтымі беларускімі абяцанкамі. Буду спадзявацца. што гэта будзе так".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG