Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гулак: "Артыкул 250-ы прыцягнуты яўна штучна"


Алег Гулак

Алег Гулак

Праваабаронца, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак мяркуе, што артыкул 250 Крымінальнага кодэксу выкарыстаны супраць актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" штучна і беспадстаўна.


"З таго, што я бачыў у інтэрнэце пра дзейнасьць кампаніі "Гавары праўду!", няма ніякіх падстаў для таго, каб выкарыстоўваць супраць актывістаў 250-ы артыкул Крымінальнага кодэксу – гэта "распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі". Падобна на тое, што ўлады вырашылі не ўжываць артыкул 193 -- гэта пра дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі -- які вельмі адыёзны і шмат крытыкуецца. Вось замест яго і скарысталі 250-ы артыкул, на маю думку, вельмі штучна".

18-га траўня Алег Гулак прысутнічаў у якасьці праваабаронцы на ператрусе ў кватэры сацыёляга Андрэя Вардамацкага. " Апэратыўнікі, якія праводзілі ператрус, спрабавалі выкарыстоўваць у якасьці панятых зацікаўленых людзей. Таксама можна зрабіць выснову, што насамрэч справай кіруюць не міліцыянты, а супрацоўнікі спэцслужбаў, якія не прадстаўляюцца", -- згадвае Алег Гулак.
XS
SM
MD
LG