Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 12.15 пайшла на да сьледчага шэф-рэдактарка "Народнай волі" Сьвятлана Калінкіна. Чаргі чакаюць Ірына Халіп, Марына Коктыш і Натальля Радзіна, якія ўжо другі раз выкліканыя ў Першамайскі РУУС Менску.

28 красавіка журналістак ужо выклікалі, каб тыя азнаёміліся з вынікамі экспэртызаў канфіскаваных у іх кампутараў.

Але тады стала вядома, што патрабуецца новая экспэртыза, падчас якой экспэрты правераць асабістую інфармацыю.

Напрыканцы сакавіка на кватэрах шэф-рэдактара "Народнай волі" Сьвятланы Калінкінай і журналісткі Ірыны Халіп, а таксама ў офісе “Хартыі-97” прайшлі ператрусы. Супрацоўнікі сілавых структураў канфіскавалі носьбіты інфармацыі, на якіх нічога супрацьзаконнага знойдзена не было. Пазьней кампутары былі накіраваныя на дадатковую экспэртызу.

Паводле сьледчых, канфіскацыі і праверкі адбываюцца ў межах справы пра распаўсюд паклёпніцкіх зьвестак пра старшыню гомельскага ЎКДБ Івана Каржа.
XS
SM
MD
LG