Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс эўра мінімальны за апошнія 4 гады


Курс эўра да даляра ўпаў сёньня да мінімуму за апошнія 4 гады, апусьціўшыся ніжэй узроўню 1,22 даляра за эўра, а сусьветныя фондавыя індэксы зьнізіліся на 1,5-2 адсоткі.

Прычынай падзеньня курсу эўра стала рашэньне фінансавых уладаў Нямеччыны ўвесьці часовы – да красавіка наступнага году – забарону на некаторыя віды спэкулятыўных зьдзелак на фінансавых рынках.

На думку некаторых экспэртаў, удзельнікі рынку асьцерагаюцца, што фінансавыя праблемы Эўропы, зьвязаныя з даўгавых крызісам Грэцыі, могуць быць больш маштабнымі, чым меркавалася да гэтага часу.
XS
SM
MD
LG