Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія бэнзін і дызпаліва "гоняць" у Нідэрлянды


Расея, Нідэрлянды, Украіна – так выглядае першая тройка найбуйнейшых гандлёвых партнэраў Беларусі за першы квартал 2010 году. Пра гэта паведамляе прэсавая служба міністэрства эканомікі Беларусі.

І калі з Расеяй і Ўкраінай становішча зразумелае, то другое месца Нідэрляндаў можа ў кагосьці выклікаць пытаньне. Але зьдзіўляцца тут няма чаму. Справа ў тым, што "краіна цюльпанаў" – найбуйнейшы заходні пакупнік прадукцыі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Таму і летась за той самы пэрыяд Нідэрлянды таксама былі на другім месцы. Дарэчы, у першай тройцы сёлета толькі адна зьмена – Украіна выцесьніла з трэцяга месца на чацьвёртае Нямеччыну.

А вось Кітай, зь якім беларускія ўлады зьвязваюць так шмат надзеяў, у сьпісе толькі пяты, усяго на 0.1% абганяючы Польшчу.

Усяго Беларусь сёлета гандлюе са 159 краінамі сьвету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG