Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракту на борце польскага ТУ-154 не было


Як паведаміла кіраўніца міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту Тацьцяна Анодзіна, тэракту, выбуху або пажару на борце польскага прэзыдэнцкага самалёта ТУ-154, які разьбіўся пад Смаленскам, не было. Па яе словах, паломкі авіяцыйнай тэхнікі ў палёце таксама не было. абсталяваньне і аэрадром былі прыдатныя для прыёму паветраных судоў такога тыпу.

У заяве кіраўніцы МАК таксама гаворыцца, што ў кабіне знаходзіліся асобы, якія не зьяўляліся членамі экіпажу. "Голас аднаго зь іх ідэнтыфікаваны", – сказала Анодзіна, другі падлягае дадатковай ідэнтыфікацыі польскім бокам.

Анодзіна таксама дадала, што ў экіпажу самалёта Яраслава Качынскага не было актуальных аэранавігацыйных дадзеных аб фактычным надвор'я па аэрадроме Смаленску.
XS
SM
MD
LG