Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тайляндзе лідэры апазыцыі здаліся ўладам, але беспарадкі працягваюцца


У Тайляндзе лідэры апазыцыі здаліся ўладам і распусьцілі мітынг у цэнтры гораду, каб пазьбегнуць далейшага кровапраліцьця.

Перад гэтым высокапастаўлены лідэр "Чырвоных кашуляў" Джатупорн Прампан выступіў з трыбуны са зваротам да сваіх прыхільнікаў, у якім абвясьціў аб намеры спыніць акцыі пратэсту, каб пазьбегнуць далейшага кровапраліцьця.

"Я прыношу вам усім свае выбачэньні, але я больш не хачу стратаў. Я спустошаны і маю намер здацца," – заявіў лідэр апазыцыянэраў.

Тым, ня менш, па апошніх дадзеных, далёка ня ўсе прыхільнікі апазыцыі пагадзіліся спыніць супраціў войскам пасьля заявы лідэраў маніфэстантаў аб капітуляцыі. Дэманстранты прыняліся крышыць бліжэйшыя будынкі, у тым ліку, разьбітыя вітрыны фэшэнэбэльных гандлёвых цэнтраў. Беспарадкі перакінулася ў іншыя раёны, практычна паўсюдна групы актывістаў ладзяць падпалы.

Раней сёньня ўрадавыя войскі з дапамогай бронетэхнікі паспрабавалі штурмаваць намётавы лягер апазыцыйнага руху "Чырвоных кашуль" у дзелавым квартале тайляндзкай сталіцы. Ёсьць зьвесткі пра тое, што пры гэтым загінулі па меншай меры двое ўдзельнікаў пратэстаў, яшчэ пяцёра параненыя.
XS
SM
MD
LG