Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ваўкавыскага актывіста канфіскавалі жыцьцёва неабходныя рэчы


У Віталя Гуляка, апроч кампутара, мабільнага тэлефона, газэтаў, кнігаў, канфіскавалі банкаўскую картку і “карту паляка”. Віталь Гуляк зьяўляецца інвалідам ДЦП другой групы зь дзяцінства.

У скарзе, якую Віталь Гуляк накіраваў у раённую і Генэральную пракуратуры, ён просіць абараніць яго ад самавольства супрацоўнікаў міліцыі, якія зь невядомых яму прычын зрабілі ў ягонай кватэры ператрус.

Падчас ператрусу – піша Віталь Гуляк – у яго былі сканфіскаваны жыцьцёва неабходныя рэчы. У прыватнасьці, банкаўская картка, на якую ён атрымлівае пэнсію па інваліднасьці, і цяпер ён наагул застаўся бяз сродкаў для існаваньня.

У яго таксама сканфіскавалі мабільны тэлефон, зь якога ён у разу патрэбы мог выклікаць свайго лекара. А таксама пазбавілі “карты паляка”, па якой Віталь Гуляк мог рэгулярна выяжджаць за мяжу для лячэньня.

Віталь Гуляк просіць пракурораў як найхутчэй адрэагаваць на ягоную скаргу на супрацоўнікаў міліцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG