Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Джалал-Абадзе патрабавалі пакараць арганізатараў беспарадкаў


У Джалал-Абадзе на поўдні Кіргізстану каля трох з паловай тысяч чалавек правялі мітынг з патрабаваньнем пакараць арганізатараў беспарадкаў у горадзе 14 траўня.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, сярод удзельнікаў акцыі былі прыхільнікі як часовага ўрада, так і ранейшых уладаў.

Мітынгоўцы сабраліся на гарадзкім іпадроме і запатрабавалі прыцягнуць да адказнасьці лідэра мясцовай узбэцкай дыяспары Кадыржана Батырава.

На думку прысутных, ён датычны да падпале дамоў сям'і былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева падчас масавых выступаў.

У выніку беспарадкаў у Джалал-Абадзе 14 траўня загінулі 2 чалавекі, больш за 60 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG