Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы НАТО ў Афганістане адбілі напад баевікоў


Вайскоўцы сілаў НАТО ў Афганістане адбілі напад баевікоў на авіябазе Баграм на поўнач ад Кабула. Тэрыторыя была абстраляная з аўтаматаў і гранатамётаў. У перастрэлцы пяцёра вайскоўцаў атрымалі раненьні. Баявікі, па дадзеных камандаваньня сіл кааліцыі, страцілі больш за 10 чалавек забітымі.

Напярэдадні ў Афганістане загінулі восем вайскоўцаў міжнародных сілаў, шасьцёра з іх – пяць амэрыканскіх салдат і канадзкі палкоўнік – у выніку выбуху, зьдзейсьненага сьмяротнікам у Кабуле.
XS
SM
MD
LG