Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Магілёве пачалі беларусізаваць прыпынкі гарадзкога транспарту


У Магілёве на прыпынках гарадзкога транспарту пачалі зьяўляцца шыльды на беларускай мове.

Адну з іх зьмясьцілі на прыпынку вуліцы Якубоўскага – гэта на выезьдзе з Магілёва ў менскім напрамку. Колькі ўсяго ў абласным цэнтры беларусізавалі прыпынкаў высьветліць пакуль не ўдалося. Вядома аднак, што бальшыня шыльдаў застаецца расейскамоўнымі.

Пры канцы сакавіка “Свабода” зьмясьціла крытычную заметку на конт зьнікненьне беларускамоўных шыльдаў з прыпынкаў транспарту ў Магілёве. У аддзеле транспарту й сувязі гарвыканкаму паабяцалі разабрацца з такой сытуацыяй. Раней, як прызнаў супрацоўнік аддзелу, падобнага роду заўвагаў не было.

Шыльды на беларускай мове пачалі мяняць на расейскамоўныя па ўсталяваньні новых прыпынках.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG