Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры "Гавары праўду" адступаць не зьбіраюцца


Прэс-канфэрэнцыя "Гавары праўду"

Прэс-канфэрэнцыя "Гавары праўду"

У менскім офісе грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” адбыўся ператрус. Таксама ператрусы прайшлі ў актывістаў і прыхільнікаў кампаніі ў розных рэгіёнах Беларусі. Пад вартай знаходзяцца кіраўнік "Гавары праўду" паэт Уладзімер Някляеў, ягоны намесьнік Сяргей Вазьняк, а таксама актывіст АГП Андрэй Дзьмітрыеў. АБНАЎЛЯЕЦЦА


Ператрусы, канфіскацыі, скаргі

“Гавары праўду”, нягледзячы на пагром

Уладзімер Някляеў: "Што яны там пакінулі, можа, яны тое і знайшлі"



17:08. Пасьля допыту намесьнік начальніка сьледзтва Ленінскага РАЎС Аляксандар Касьцевіч паведаміў, што лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў затрыманы як мінімум на трое сутак і будзе зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

16.00 Ворша. Дапыталі Алеся Шутава і Сяргея Каржова

13.45 Уладзімеру Някляеву міліцыянты дазволілі перадаць ежу і цёплыя рэчы. Журналістам удалось пабачыць пісьменьніка на некалькі сэкундаў. Выглядае ён бадзёра, трымаецца. Пакуль Уладзімер Някляеў знаходзіцца ў Ленінскім РУУС Менску, чакае як прыедзе канвой, каб даставіць яго на Акрэсьціна.

Аляксандар Уліцёнак
Тацьцяна Процька
Андрэй Вардамацкі
13.30
Лідэры кампаніі на прэсавай канфэрэнцыі, тэрмінова скліканай ў Менску, назвалі ўчорашнюю падзею паказальнай апэрацыяй, пагромам грамадзкіх актывістаў.

Аляксандр Фядута адзначыў, што ўлада прадпрыняла рэпрэсіўныя захады ў адносінах да грамадзкіх актывістаў у многіх рэгіёнах краіны. І гэта зьвязана з тым, чым займаліся актывісты кампаніі, якія даносілі да людзей праўду.

Лідэры партый "Справядлівы сьвет", АГП і БНФ выказалі поўную падтрымку мэтам кампаніі і салідарнасьць зь ёю ў момант рэпрэсіяў. Сяргей Калякін так выказаўся аб дзеяньнях уладаў: "Гэта звычайны фашызм у яго найбольш яркім адлюстраваньні. Дактрына цяперашніх уладаў, як і дактрына фашыстаў наступная: нічога не павінна быць па-за кантролем дзяржавы".

Аляксандр Фядута і іншыя лідэры кампаній заявілі, што працягнуць збор подпісаў за перайменаваньне вуліц у Менску і Гародні іменем Васіля Быкава, а таксама зробяць усё магчымае, каб вызваліць трох затрыманых.

Паводле Сьвятланы Наумавай, нягледзячы на канфіскаваныя кампутары і сродкі сувязі, удалося аднавіць кантакты з актывістамі кампаніі ў рэгіёнах і яны ўсе пагаджаюцца на працяг кампаніі. На іх думку, уладам не ўдалося яе разграміць.




13.18 Сяргей Балыкін: "Упершыню чую пра ўжываньне такога артыкулу"

13.10 Заходнія СМІ пра чарговае паляваньне на апазыцыю



13.01 Бялыніцкі актывіст грамадзянскай ініцыятывы “Гавары праўду” Алег Мяцеліца на волі


Супрацоўнікі раённага аддзелу міліцыі Бялынічаў абшукалі ягоную машыну. На экспэртызу толькі забралі адзін асобнік газэты “Наш дом”. Агляд машыны доўжыўся паўтары гадзіны.

Актывіста даставілі ў раённы аддзел міліцыі аб адзінаццатай раніцы. Яго зьвінавацілі ў тым, што ён распаўсюджваў на працоўным месцы друкаваную прадукцыю без выходных дадзеных.


13.00 Рэчыца: працягваюцца ператрусы


У гэтыя хвіліны адбываецца ператрус прыватнага дому, дзе месьціцца офіс абласной арганізацыі Беларускага народнага фронту, што вуліцы Мічурына.

Міліцыянты патэлефанавалі дадому старшыні абласной арганізацыі БНФ Валеру Пуціцкаму, ветліва папрасілі зьезьдзіць зь імі на 15 хвілінаў у райаддзел міліцыі. Гэта абярнулася ператрусам, прычым, бяз удзелу гаспадара дамка.

13.00 Шушкевіч: Лукашэнка расчышчае сабе месца для выбараў

Аляксандар Фядута
Сяргей Калякін
12.50
Па падліках кіраўніцтва кампаніі "Гавары праўду!" цягам учорашняга дня міліцыя правяла ператрусы і затрымала 21 чалавека ў 10 гарадах краіны. Большасьць зь іх была затрыманая ў Менску. Нам гэты момант тры чалавекі ў гэтай крымінальнай справе праходзяць як падазраваныя: гэта лідэр руху паэт Уладзімер Някляеў, рэдактар газэты «Товарищ» Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў з Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Усе яны зараз знаходзяцца ў ізалятары мясцовага ўтрыманьня.

Лідэр патрыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін адзначыў на прэсавай канфэрэнцыі, што ўмовы ўтрыманьня гэтых людзей у ізалятры жорсткія і што сёньня раніцай ад родных Сяргея Вазьняка не хацелі прымаць перадачу з цёплымі рэчамі і ежай. Супрацоўнік гэтай установы заявіў, што ён бандыт, які сядзіць у наручніках, і нічога перадаваць яму не будуць.


12.53 Алег Гулак: "Артыкул 250-ы прыцягнуты яўна штучна"

12.49
Як паведамілі ў міліцыі жонцы Ўладзімера Някляева, яго пакуль пакідаюць у Ленінскім РУУС Менску да вечара.

12.43 В. Сіліцкі : “Гавары праўду” – адна з нешматлікіх груповак, якая мела рэсурсы”


12.40 Гомельскі актывіст кампаніі "Гавары праўду!" падае скаргу ў пракуратуру


Валеры Сьляпухін рыхтуе ў пракуратуру скаргу з нагоды праведзенага ў яго ператрусу.

18 траўня ў гомельскага актывіста кампаніі "Гавары праўду!" супрацоўнікі міліцыі правялі ў яго ператрус і канфіскавалі два ноўтбукі, кампутар, электронныя і друкаваныя носьбіты інфармацыі, а таксама паштоўкі з лягатыпам кампаніі "Гавары праўду". Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Па словах актывіста, ператрус праводзіўся ў рамках узбуджанай Ленінскім РУУС крымінальнай справы № 111021318. "У адносінах каго, па якім артыкуле ўзбуджаная справа і пры чым тут я, мне не растлумачылі. Больш за тое, міліцыя забрала ў мяне мабільны тэлефон, пазбавіўшы магчымасьці пракансультавацца з адвакатам. Такімі дзеяньнямі міліцыя парушае артыкул 62 Канстытуцыі, якая гарантуе права на абарону. Падчас ператрусу былі парушаныя таксама нормы крымінальна-працэсуальнага кодэкса", - адзначыў Сьляпухін. Ён мае намер абскардзіць дзеяньні міліцыі".


12.36 Янукевіч: гэта палітычны перасьлед

12.35 Допыт Уладзімера Някляева скончыўся. Як распавяла адвакатка, хутчэй за ўсё Ўладзімера Някляева пакінуць у СІЗА. Ён праходзіць у якасьці падазраванага па крымінальнай справе па артыкуле 250 Крымінальнага кодэксу (распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі, максымальнае пакараньне – да двух гадоў пазбаўленьня волі).

12.15 Мілінкевіч: улада аўтарытарная, дыктатарская не разумее, як дзейнічаць іншымі мэтадамі


Відэа: Аляксандар Уліцёнак пра высновы зь ператрусаў




Аляксандар Уліцёнак, журналіст, удзельнік кампаніі "Гавары праўду" быў затрыманы 18 траўня ў менскім офісе кампаніі і адзвезены дадому, дзе быў учынены ператрус. Пасьля Аляксандра даставілі на допыт у Ленінскі РУУС Менску.

11.35 У РУУС Ленінскага раёну Менску праходзіць допыт Уладзімера Някляева. У кабінеце №32 разам зь ім знаходзіцца адвакатка, а таксама дзьве сьледчыя. Сьледчая папрасіла прынесьці копію статуту арганізацыі.

11.15
Пасьля ўчорашняга ператрусу ваўкавыскі актывіст зьвярнуўся ў пракуратуру

11.00 Бялынічы: затрымалі Алега Мяцеліцу


Бялыніцкі актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Алег Мяцеліца затрыманы.

Яго даставілі ў раённы аддзел міліцыі. Мяцеліца праз тэлефон паведаміў, што яго вінавацяць у тым, што ён распаўсюджваў на працоўным месцы друкаваную прадукцыю без выходных зьвестак.

Вечарам 18 траўня ў Алега Мяцеліцы міліцыянты правялі ператрус.


9.40 Жонка кіраўніка грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімера Някляева Вольга паведаміла, што допыт мужа перанесьлі на 11 гадзін па дамоўленасьці адвакаткі Мар'яны Сямешкі і сьледчага.


Ператрусы ў офісах і кватэрах актывістаў кампаніі “Гавары праўду”

У Страсбуры ўжо асэнсоўваюць падзеі ў Беларусі

Аляксандар Фядута: Гаварыць праўду – гэта небясьпечна

Калякін пра сёньняшнія ператрусы: “Гэта наогул разбой”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG