Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр кампаніі “Гавары праўду” Уладзімер Някляеў правёў мінулую ноч у Ленінскім РУУС г. Менску. Як сказала ягоная жонка Вольга, допыт пачнецца а 9-ай раніцы.

Някляева затрымалі ўначы ў аўторак пасьля ператрусу ў ягонай кватэры. Калі Някляева выводзілі, ён зьвярнуўся да сьледчых з пытаньнем чаму яго вязуць на допыт уначы, калі заканадаўства патрабуе рабіць гэта днём.

“Пад час ператрусу ўзялі два кампутары (адзін зь іх -- мой), флэшкі, дыскі (у тым ліку і з фільмам Дашука), старую “Народную волю, нататнікі, паперы, усё, што ляжала на пісьмовым стале, -- сказала ў інтэрвію Свабодзе жонка паэта Вольга. -- У пратаколе, які мне пакінулі, таксама пазначана, што ўзятая кніга “Леў Спаега – першы прэзыдэнт БНР”. У нас раней зламаўся кампутар, і ўсе тэксты, якія Валодзя напісаў у апошнія сем гадоў, мы перагналі на флэшку. Валодзя прасіў іх, каб яны не сьціралі, каб усё захавалася. Яны адказалі, што яны толькі зьбіраюць, а глядзець будуць іншыя людзі. Я перадала яму ваду і крыху паесьці (ён ня еў увесь дзень, пакуль ішлі ператрусы). Дзяжурны міліцыянт сказаў, што пакінуць яго у РУУС да раніцы, а 9-ай пачнецца допыт. А потым, напэўна, павязуць на Акрэсьціна”.

Сёньня паплечнікі Някляева правядуць прэсавую канфэрэнцыю а 12-й гадзіне ва Ўправе ПБНФ.

На здымку: Сьледчыя выводзяць Някляева з кватэры на допыт у РУУС
.


  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG