Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся штурм лягеру тайляндзкай апазыцыі


У цэнтры Бангкоку вайскоўцы пачалі штурм лягеру прыхільнікаў апазыцыі. Загінулі, найменш, два чалавекі.

За некалькі гадзінаў да штурму ў тайляндзкую сталіцу былі ўведзеныя дадатковыя вайсковыя фармаваньні. Раней тайляндзкія ўлады папярэдзілі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, што хочуць выцесьніць іх з цэнтру гораду.

Перамовы паміж урадам і прыхільнікамі “чырвоных кашуляў” не прынесьлі посьпеху.

За тыдзень ў выніку сутыкненьняў паміж прыхільнікамі апазыцыі і сіламі бясьпекі загінулі каля 40 чалавек, 250 параненыя.
XS
SM
MD
LG