Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі абвясьціў бестэрміновую галадоўку


Былы ачольнік канцэрну ЮКОС Міхаіл Хадаркоўскі абвясьціў бестэрміновую галадоўку. У адкрытым лісьце да старшыні найвышэйшага суду Расеі Вячаслава Лебедзева Хадаркоўскі сьцьвярджае, што рашэньне аб падаўжэньні ягонага арышту супярэчыць закону, які забараняе зьняволеньне абвінавачаных у эканамічных злачынствах у тых выпадках, калі для ўтрыманьня пад вартай няма дастатковых падставаў..

Прэсавая сакратарка Дзьмітрыя Мядзьведзева паведаміла сёньня, што расейскаму прэзыдэнту вядома пра ліст Хадаркоўскага.

Міхаіл Хадаркоўскі быў асуджаны ў 2005 годзе паводле абвінавачаньня ў махлярстве і ўхіленьні ад падаткаў. У 2006 годзе супраць яго была ўзбуджаная новая крымінальная справа па падазрэньні ў выкраданьні 350 мільёнаў тон нафты.
XS
SM
MD
LG