Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





ВОБЛАЧНА...


...і дажджліва. Тэмпэратура: 12 — 20 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Дударскі фэст. Танцавальная крытая пляцоўка парка Чалюскінцаў,18.00 – 22.00.

Рыгор Барадулін у кніжным салёне (Калініна, 5, мэтро "Парк Чалюскінцаў"), 17.30.

Зьмiцер Бартосiк – беларускамоўная аўтарская песня. Клюб-кавярна "Лісіная нара", 19.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Сусьветны ісламскі эканамічны форум у Куала Лумпуры.

Румынскія прафсаюзы выводзяць людзей на антыўрадавую дэманстрацыю ў Бухарэсьце.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1925 нарадзіўся кіраўнік Віетнаму Хо Шы Мін (пам. 1969).

У 1928 нарадзіліся камбаджыйскі дыктатар Пол Пот (пам. 1998). Ацэньваецца, што ад 1976 да 1979, калі Пол Пот кіраваў Камбоджай, у краіне было забіта ад 1,7 да 2,5 мільёна людзей. Пол Пот, побач з Адольфам Гітлерам і Іосіфам Сталінам, залічваецца да найболей жорсткіх дыктатараў у гісторыі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


19 траўня ў савецкія часы заўсёды адзначалася заснаваньне ў 1922 годзе Ўсесаюзнай піянэрскай арганізацыі. Дзеці вялізнай краіны кляліся ў сваёй гатовасьці да барацьбы за справу камуністычнай партыі. Сёньня з усіх былых савецкіх рэспублік піянэрскі рух у сваім колішнім выглядзе і пры дзяржаўнай падтрымцы захаваўся і існуе толькі ў Беларусі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Пасьлявелікодны блог".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Я хачу, каб вы ведалі, што ўсё, што я рабіў, я рабіў для сваёй краіны", — Пол Пот.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG