Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея працягне будаваць трубаправоды ў абыход Украіны


Расея ня будзе адмаўляцца ад праектаў транспартаваньня газу ў Цэнтральную і Заходнюю Эўропу ў абыход Украіны, але заклікае Кіеў абмяркоўваць іншыя праекты ў галіне энэргетыкі. Мядзьведзеў агучыў гэтую заяву на расейска-ўкраінскім бізнэс-форуме, які ён наведаў у хадзе свайго першага візыту ва Ўкраіну.

Мядзьведзеў дадаў, што газавыя кампаніі дзьвюх краінаў павінны распрацаваць шляхі да пашырэньня сваёй супрацы. Раней прэм'ер міністар Расеі Ўладзімір Пуцін прапанаваў аб'яднаць Нафтагаз Украіны і Газпром. Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, аднак, выказаўся адносна гэтай ідэі скептычна.
XS
SM
MD
LG