Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля выбараў з актывістам БХД не заключылі кантракт


Гомельскі актывіст стваранай партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Аляксандар Шарыпаў пазбавіўся на днях працы вядучага інжынэра. Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Гомелькаапдругрэсурсы” не перазаключыла зь ім кантракт.


“Мяне пісьмова папярэдзілі, што не працягнуць кантракт, - апавёў актывіст, - на другі дзень пасьля рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты абласнога й гарадзкога cаветаў. Наколькі я зразумеў, такое, мякка кажучы, пажаданьне сыходзіла аднекуль зьверху. Хто канкрэтна распарадзіўся, сказаць дакладна не магу. Ніякіх спагнаньняў я ня меў. Нашае прадпрыемства, якое ўваходзіць у сыстэму спажывецкай каапэрацыі, выдаткавала нават на маё навучаньне недзе каля паўмільёна рублёў”.

44-гадовы актывіст мае вышэйшую адукацыю – ён скончыў палітэхнічны інстытут, дыплямаваны інжынэр-мэханік. Спадар Шарыпаў перакананы, што адмова працягнуць працоўныя стасункі наўпрост звязана з дзейнасцю ў БХД і ўдзелам у выбарчай кампаніі ў якасьці апазыцыйнага кандыдата.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG