Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскія татары хочуць бараніць свае правы на сусьветным форуме


Крымскія татары на жалобным мітынгу ў Сімферопалі, прысьвечаным 66-й гадавіне дэпартацыі крымскага народу, патрабуюць правесьці ў бліжэйшым часе пад эгідай міжнародных арганізацый спэцыяльны форум у пытаньні аднаўленьня іх правоў у Крыме.

Удзельнікі мітынгу заявілі, што далейшае прамаруджваньне ў пытаньні аднаўленьня правоў крымскіх татараў «можа прывесьці да катастрафічных наступстваў - да страты чалавечай цывілізацыяй аднаго з самабытных і старажытных эўрапейскіх народаў".

Паводле дадзеных міліцыі, у жалобным мітынгу на цэнтральнай плошчы Сімферопалю ўдзельнічала 12 000 чалавек, арганізатары акцыі сьцьвярджаюць, што ня менш 25 000.

Перад мітынгам калёны крымскіх татараў прайшлі з транспарантамі і сьцягамі ад ускраін Сімферопалю да цэнтру.

У 1940-х гадах савецкія ўлады масава дэпартавалі з Крыму ў Сярэднюю Азію, Сібір і на Ўрал крымскіх татараў, крымскіх балгараў, армян, грэкаў, немцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў.
XS
SM
MD
LG