Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Францыі вызвалены забойца былога прэм'ера Ірану


Суд у Францыі вызваліў іранскага грамадзяніна, асуджанага на пажыцьцёвае зьняволеньне за забойства былога прэм'ер-міністра Ірану.

Алі Вакілі Рад у 1991 годзе ў прыгарадзе Парыжу застрэліў апошняга кіраўніка ўраду шахскага Ірану Шапура Бахтыяра, які пасьля ісламскай рэвалюцыі 1979 году жыў у эміграцыі ў Францыі.

Рашэньне аб яго вызваленьні было прынятае ўсяго праз 2 дні пасьля таго, як іранскія ўлады дазволілі вылецець на радзіму арыштаванай раней францужанцы Клятыльдзе Рэйс, якую абвінавачвалі ў шпіянажы. Тэгеран і Парыж адмаўляюць існаваньне якой-небудзь дамоўленасьці аб "абмене" паміж імі.
XS
SM
MD
LG