Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт дасьць Украіне паўмільярда эўра


Сёньня Эўрапейскі парлямэнт зацьвердзіў крэдыт памерам 500,000,000 эўра, які мае дапамагчы Ўкраіне выйсьці з эканамічнага крызісу. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк вітаў гэтае рашэньне.

«Украіна - гэта блізкі стратэгічны партнэр Эўрапейскага Зьвязу. ЭЗ дапамагае мабілізаваць фінансаваньне і падтрымку рэформаў ва ўкраінскім энэргетычным сэктары, уключаючы выпрацоўку ўстойлівага рашэньня адносна сярэднетэрміновых газавых і транзытных плацёжных абавязаньняў Украіны », - сказаў Бузэк.

Разам з тым, паводле яго, макрофінансавая дапамога можа спрыяць эканамічнай стабілізацыі толькі пры ўмове, калі галоўныя палітычныя сілы ва Украіне забясьпечаць палітычную стабільнасьць і калі будзе дасягнуты шырокі кансэнсус адносна пасьлядоўнага правядзеньня неабходных структурных рэформаў.

Крэдыт мае на мэце спрыяць эканамічнай стабілізацыі ва Ўкраіне і палегчыць балянс плацяжоў і бюджэтных патрэбаў, вызначаных у бягучай праграме МВФ. Дапамогу плянуецца перадаць у выглядзе двух траншаў.
XS
SM
MD
LG