Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турцыя заклікае Захад не падрываць дамову з Іранам


Міністар замежных справаў Турцыі Ахмэт Давутаглу заклікаў сёньня дзяржавы Захаду ня ставіць пад пагрозу дамову аб ядзерным абмене з Іранам размовамі аб новых санкцыях.

Давутаглу разам са сваімі бразыльскім і іранскім калегамі падпісаў пагадненьне, на моцы якога Іран абавязаўся перадаць свой нізкаўзбагачаны ўран Турцыі ўзамен за ядзернае паліва для тэгеранскага рэактара.

У дамове ня ўлічваюцца міжнародныя патрабаваньні да Ірану спыніць праграму ўзбагачэньня ўрану.

Заходнія дзяржавы паставіліся да падпісаньня дамовы скептычна. Злучаныя Штаты заявілі, што ня спыняць намаганьняў з мэтай увядзеньня новых санкцыяў супраць Тэгерану.
XS
SM
MD
LG