Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў запрашае Ўкраіну ў АДКБ


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў запрасіў Украіну далучыцца да Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). Мядзьведзеў, працягваючы свой першы візыт ва Ўкраіну, сказаў сёньня, што “калі ў будучыні Ўкраіна палічыць патрэбным далучыцца да АДКБ”, яна будзе туды з радасьцю прынятая.

У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Таджыкістан і Ўзбэкістан.

Мядзьведзеў таксама дадаў, што “АДКБ – гэта не Варшаўская дамова” і што гэты блёк не шукае канфрантацыі з НАТО або іншымі вайсковымі блёкамі.

Сувязі паміж Украінай і Расеяй істотна пацяплелі пасьля лютаўскіх выбараў, калі прэзыдэнтам Украіны быў абраны Віктар Януковіч.
XS
SM
MD
LG