Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дырэктар шахты "Распадзкая" пайшоў у адстаўку


Дырэктар кузбаскай шахты "Распадзкая", на якой 9 траўня адбыліся два выбухі, Ігар Волкаў пайшоў у адстаўку.

Паведамляецца, што яго абавязкі часова будзе выконваць генэральны дырэктар кампаніі "Распадзкая" Генадзь Казавой.

На нарадзе ў панядзелак, прысьвечанай ліквідацыі наступстваў аварыі на шахце, працу Волкава падвергнуў рэзкай крытыцы прэм'ер-міністар Расеі Уладзімір Пуцін у сувязі з парушэньнямі, выяўленымі пры расьсьледаваньні прычынаў нядаўніх выбухаў.

Ахвярамі трагедыі на "Распадзкай" 9 траўня сталі 66 чалавек, 24 лічацца зьніклымі бязь вестак.
XS
SM
MD
LG