Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама падпісаў закон аб абароне свабоды СМІ ў сьвеце


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон аб абароне свабоды СМІ ў сьвеце.

Прыняты раней Кангрэсам ЗША закон, названы ў гонар Дэніэла Пэрла - карэспандэнта газэты Wall Street Journal, забітага ў Пакістане ў 2002 годзе - абавязвае ўлады Злучаных Штатаў надаваць большую ўвагу фактам парушэньня свабоды слова ў іншых краінах сьвету.

У прыватнасьці, дзярждэпартамэнт павінен будзе ўключаць у штогадовую справаздачу аб выкананьні правоў чалавека інфармацыю аб стаўленьні розных дзяржаваў да СМІ, з асаблівай увагай да тых краінаў, дзе журналісты падвяргаюцца перасьледу.
XS
SM
MD
LG