Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле загінула 12 чалавек, у тым ліку амэрыканскія вайскоўцы


Як паведамляюць улады Афганістану, 18 чалавек загінула сёньня ў выніку самагубчага тэракту ў Кабуле, калі тэрарыст-сьмяротнік падарваў свой аўтамабіль побач з рэйсавым аўтобусам. Паводле паліцыі, сярод ахвяраў – шасьцёра амэрыканскіх вайскоўцаў.

Адказнасьць за выбух узяў на сябе рух “Талібан”.

У заяве Міністэрства ўнутраных справаў паведамляецца пра 47 параненых. Бальшыня пацярпелых – пасажыры аўтобуса.

Мяркуецца, што тэракт мог быць скіраваны супраць канвою НАТО, замежнага шпіталя, прызыўнога цэнтру афганскага войска або іншых урадавых установаў, якія знаходзяцца паблізу.
XS
SM
MD
LG