Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расеi не спадабалася рашэньне Эўрапейскага суду


Расея скрытыкавала рашэньне Эўрапейскага суду па правах чалавека ў справе былога савецкага партызана Васіля Конанава.

У заяве расейскага Міністэрства замежных спраў выказваецца занепакоенасьць Масквы судовым вэрдыктам. Сьцьвярджаецца, што ён стварыў "вельмі небясьпечны прэцэдэнт" і стаў, па сутнасьці, апраўданьнем нацыстаў і іх памагатых.

Урад Латвіі, наадварот, вітаў вынесенае Эўрапейскім судом рашэньне.

У панядзелак суд па правах чалавека ў Страсбуры прызнаў законным вынесены ўладамі Латвіі ў 2004 годзе прысуд, паводле якога Конанаў быў асуджаны на 20 месяцаў паводле абвінавачаньняў забойстве дзевяці цывільных грамадзянаў на тэрыторыі акупаванай нацыстамі Латвіі падчас Другой сусьветнай вайны.

Конанаў сваю віну не прызнаў і сьцьвярджае, што забітыя супрацоўнічалі з гітлераўскай Нямеччынай.
XS
SM
MD
LG