Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыехала аўтарка ўлюбёнай кніжкі швэдзкіх дзяцей


Сустрэчы са швэдзкай пісьменьніцай Юяй Вісьляндэр, якая разам са сваім мужам Томасам Вісьляндэрам зьяўляецца аўтаркай папулярнай у Швэцыі дзіцячай кніжкі “Малы і мядзьведзік” адбудуцца сёньня ў галерэі “Лябірынт” Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы, што на праспэкце Праўды ў Менску.“

Імпрэза прымеркаваная да Дзён культуры Швэцыі ў Беларусі (13 траўня -- 12 чэрвеня).

У Беларусі гэтая кніга была сёлета выдадзеная выдавецтвам “Літаратура і мастацтва” пры падтрымцы амбасады Швэцыі ў Менску. Яе перакладчыца на беларускую мову Надзея Кандрусевіч перакананая, што кніжка абавязкова знойдзе сваіх чытачоў і ў Беларусі.

“Малы і мядзьведзік” -- гэта шчырая гісторыя пра сьвет забаваў, выдумак, думак і гульняў маленькага хлопчыка,пра яго сяброўства зь дзяўчынкай і мядзьведзікам. Спадзяюся, што ўсё гэта будзе блізкім і зразумелым і для беларускіх чытачоў, як малых, так і дарослых”, кажа перакладчыца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG