Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: заўзятара судзяць за бел-чырвона-белы сьцяг


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч

У Бабруйскім судзьдзе сёньня разглядаецца адміністрацыйная справа супраць сябра БХД Яўгена Васьковіча.

19-гадовага хлопца вінавацяць у дробным хуліганстве. 18 красавіка яго затрымалі ў бабруйскім лядовым палацы на матчы юніёрскага першынства па хакеі Беларусь-ЗША. Туды ён прыйшоў зь бел-чырвона-белым сьцягам.

Васьковіча абвінавачваюць у тым, што ён “размахваў забароненай сымболікай, крычаў, паводзіў сябе з выклікам, чым парушаў грамадзкі парадак і спакой грамадзян”. Актывіст не прызнае абвінавачваньняў:

“Калі мяне затрымлівалі, я трымаў у руках бел-чырвона-белы сьцяг. Ім я падтрымліваў нашую зборную. Празь сем хвілінаў падышоў ахоўнік і завёў мяне ў пакой, дзе выдаюць рыштунак на пракат. Там мяне зьбілі. Адразу атрымаў удар у жывот і па нырках і па назе. Абшукалі без панятых. Зьбівалі мяне вайскоўцы, якія служаць у пасёлку Кісялевічы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG