Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск не пагаджаецца з нафтавымі пошлінамі


Беларускі бок на сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін Мытнага саюза будзе настойваць на адмене мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў рамках аб'яднаньня, у якое ўваходзяць Расея, Казахстан і Беларусь.


Пра гэта паведаміла прэсавая служба А. Лукашэнкі. 21 траўня ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца сустрэча прэм'ер-міністраў краін СНД і ЭўрАзЭС, у тым ліку і ў фармаце вышэйшага органа Мытнага саюза.

Прэсавая служба А. Лукашэнкі заявіла, што ёсьць шэраг пытаньняў, па якіх беларускі бок будзе адстойваць прынцыповую пазыцыю. Гэта тычыцца найперш адмены пошлін на нафту і нафтапрадукты ў межах Мытнага саюза.

Апрача таго А. Лукашэнка даручыў С. Сідорскаму адстойваць пазыцыю Беларусі адносна ўмоў увозу фізычнымі асобамі легкавых аўтамабіляў у межах Мытнага саюза. Паводле інфармацыі прэсавай службы А. Лукашэнкі, пазыцыя беларускага боку заключаецца ў тым, каб захаваць ранейшыя мытныя пошліны або прыняць узважанае рашэньне і зрабіць іх такімі, каб яны задавольвалі ўсе тры дзяржавы Мытнага саюза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG