Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выказалі сумнеў адносна пагадненьня аб узбагачэньні іранскага ўрану


Злучаныя Штаты маюць сур'ёзныя сумневы адносна падпісанага пры пасярэдніцтве Турэччыны і Бразыліі пагадненьня аб ўзбагачэньні на турэцкай тэрыторыі іранскага ўрану.

Паводле пагадненьня, Іран накіруе ў Турэччыну 1200 кіляграмаў урану.

Прадстаўнік Белага Дому Гібс заявіў, што пагадненьне “нічога не зьмяняе ў нашым намеры прымусіць Іран выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы – калі патрэбна, з дапамогай санкцыяў”.
XS
SM
MD
LG