Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама стварыў камісію ў справе экалягічнай катастрофы


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама распарадзіўся стварыць адмысловую камісію, якая правядзе расьследваньне абставінаў выцяканьня нафты са сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы. Камісіі даручана таксама праверыць бясьпеку нафтавых распрацовак, сыстэму рэгуляваньня і ліцэнзаваньня нафтавага бізнэсу.

Незалежныя экспэрты лічаць, што рэальна аб’ём выцяканьня нафты можа перавышаць ацэнку British Petroleum у дзесяць разоў.
XS
SM
MD
LG