Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі аб’явіў галадоўку


Былы кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКОС Міхаіл Хадаркоўскі аб’явіў бестэрміновую галадоўку – пра гэта ў эфіры расейскай службы нашага радыё паведаміла адвакатка Хадаркоўскага Алена Лук’янава.

Хадаркоўскі лічыць незаконным пастанову суду аб падаўжэньні тэрміну яго арышту. Паводле Лук’янавай, новая рэдакцыя Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Расеі забараняе выкарыстаньне гэтай меры стрыманьня па шэрагу артыкулаў аб эканамічных злачынствах. Экс-кіраўнік ЮКОСу мае намер галадаць, пакуль не атрымае пацьверджаньня, што прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў ведае пра сытуацыю вакол падаўжэньня арышту Хадаркоўскага.

Міхаіл Хадаркоўскі і другі былы суўладальнік ЮКОСу Платон Лебедзеў адбываюць 8-гадовыя тэрміны зьняволеньня па абвінавачаньні ў фінансавых злачынствах. Цяпер ім інкрымінуюць крадзеж нафты і адмываньне грошай.
XS
SM
MD
LG