Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія і кітайскія вайскоўцы будуць супрацоўнічаць


Падпісана пагадненьне пра вайсковае супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Кітаю, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.


Цырымонія падпісаньня дакумэнтаў адбылася падчас візыту ў КНР міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна. Спадар Жадобін сустрэўся з намесьнікам старшыні Цэнтральнага ваеннага Савету КНР Сюй Чайхоў, правёў перамовы зь міністрам абароны Лянам Гуале. Абмяркоўваліся пытаньні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.


XS
SM
MD
LG