Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы абвешчана найвышэйшая ступень паводкавай пагрозы


Узровень рэк значна вырас у сувязі з праліўнымі дажджамі, якія цягнуцца некалькі дзён запар, паведамляе БЕЛТА. З ваяводзтваў, якія знаходзяцца пад пагрозай вялікай вады, эвакуявана больш за паўтары тысячы чалавек. Кіраўнікі рэгіёнаў, што ахопленыя бедзтвам, заклікалі ўрад прыцягнуць армію да барацьбы з стыхіяй.

Паводкавае папярэджаньне абвешчана ня толькі ў невялікіх населеных пунктах, але і ў больш буйных гарадах: Кракаве, Аполі, Бельска-Бялай, Кросьне.

Грамадзянам Беларусі, што накіроўваюцца на аўтатранспарце ў Заходнюю ці Паўднёвую Польшчу, альбо транзытам у Нямеччыну, Чэхію, неабходна захоўваць пільнасьць і азнаёміцца з сытуацыяй, параіў генэральны консул Беларусі ў Гданьску Руслан Есін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG