Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль афіцыйныя улады Гомеля рыхтуюць першы гарадзкі конкурс маладых бацькоў ды іхніх малышоў «Наперад, карапузікі», актывісты незалежнага Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці й руху «За свабоду» падалі ў гарвыканкам 23 замовы на правядзеньне пікетаў. Іх мяркуецца зладзіць менавіта 1 чэрвеня — у Міжнародны дзень абароны дзяцей.


«Мы наважаны правесьці пікеты, — паведаміў рэгіянальны прадстаўнік прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў, — каля рынкаў, буйных гандлёвых прадпрыемстваў, кінатэатраў, лядовых палацаў у межах рэспубліканскай акцыі незалежнага прафсаюзу „Вернем льготы дзецям!“. Хочам такім чынам зьвярнуць увагу гараджанаў на сацыяльную палітыку дзяржавы, у выніку якой адабраныя льготы ў дзяцей. У прыватнасьці, на праезд школьнікаў у гарадзкім транспарце, на лекі дзецям ва ўзросьце да трох гадоў»

Паводле прадстаўніка прафсаюзу РЭП, у суседніх з Беларусьсю краінах падобныя льготы ў дзяцей ніхто не адбіраў. Льготы праезд у грамадзкім транспарце захаваны й для пэнсіянэраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG