Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыканскую затоку выцякаюць тысячы барэляў нафты


У Мэксыканскай затоцы з пашкоджанай пры выбуху на буравой плятформе нафтавай сьвідравіны ўдаецца адпампоўваць толькі пятую частку паліва. Паводле інфармацыі спэцыялістаў кампаніі British Petroleum, якая кіравала нафтавай плятформаю, за дзень удаецца прадухіліць патрапляньне ў ваду тысячы барэляў нафты, тады як пяць тысяч барэляў выцякаюць у акіян.

Паводле незалежных экспэртаў, рэальны аб’ём выцяканьня можа перавышаць ацэнку British Petroleum у дзесяць разоў. Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама ня выключыў, што аварыя ля берагоў амэрыканскага штату Луізіяна стане для краіны беспрэцэдэнтным экалягічным бедзтвам.
XS
SM
MD
LG