Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: зьверскія забойствы імамаў


У Іраку сёньня па-зьверску былі забітыя два суніцкія імамы, вядомыя сваімі заявамі аб неабходнасьці пераадоленьня тэрору. Як падае ірацкае камандаваньне, аднаму з рэлігійных лідэраў адсеклі галаву, другога застрэлілі на вачох у сям’і.

Адказнасьць за забойства ў Баакубе шэйха Абдулы Шакура і шэйха Хашыма Арыфа вайскоўцы ўскладаюць на ваеўнікоў “Аль-Каіды”. Баакуба – горад на поўначы ад Багдаду – свайго часу лічыўся галоўным апорным пунктам “Аль-Каіды”.

XS
SM
MD
LG