Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалётам, які разьбіўся ў Аўганістане, ляцелі тры брытанцы


На борце пасажырскага самалёта, які разьбіўся сёньня на поўначы Аўганістану, знаходзіліся тры грамадзяніны Вялікай Брытаніі. Пра гэта паведаміла брытанскае Міністэрства замежных справаў.

Раней аўганскія ўлады заявілі, што ў самалёце прыватнай авіякампаніі Pamir былі пяць замежнікаў. Самалёт, які рабіў рэйс з правінцыі Кундуз у Кабул, разьбіўся ў панядзелак у гарах Гіндукуш. На борце знаходзіліся 38 пасажыраў і 5 чалавек экіпажу. Зьвестак пра ахвяры і пацярпелых пакуль што няма. Да месца здарэньня міжнароднае камандаваньне накіравала спэцыяльны самалёт для судзеяньня ў вядзеньні пошукаў.
XS
SM
MD
LG