Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бангкоку доўжыцца процістаяньне


У сталіцы Тайлянду антыўрадавыя дэманстранты адмаўляюцца падпарадкавацца загаду ўладаў і пакінуць арганізаваны імі ў цэнтры гораду лягер. Улады заяўляюць, што апэрацыя для навядзеньня парадку ў Бангкоку будзе працягвацца. За апошнія пяць дзён у сутыкненьнях з вайскоўцамі загінулі ня менш як 36 дэманстрантаў, каля 250 былі параненыя.

Удзельнікі пратэстаў дабіваюцца адстаўкі прэм’ер-міністра Абхісіта Вэтчачывы і правядзеньня датэрміновых выбараў.
XS
SM
MD
LG