Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Запазычанасьць Беларусі Газпраму за першы квартал склала $137,5 млн


Запазычанасьць ЗАТ «Белтрансгаз» за расейскі газ, пастаўлены ў першымі квартале 2010 году, склала 137,49 мільёна даляраў, паведамляецца ў справаздачы «Газпраму».

«Ускладненьні ў эканоміцы Беларусі ва ўмовах ўсясьветнага крызісу прывялі да зьніжэньня ўзроўню плацежаздольнасьці спажыўцоў газу» гаворыцца ў паведамленьні.

У першым квартале 2010 году кантрактная цана газу для Беларусі склала 169,22 даляра ЗША за 1 тысячу кубічных мэтраў (супраць 121,98 даляра ў IV квартале 2009 году).
XS
SM
MD
LG