Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак пачне здабываць нафту разам з Турэччынай і Кітаем


Ірак завяршыў перамовы з прадстаўнікамі Кітаю і Турэччыны адносна сумеснага асваеньня ірацкага нафтавага радовішча на поўдні краіны.

Падпісанае ў панядзелак у Багдадзе пагадненьне стала 11-м па ліку кантрактам, які заключылі ірацкае кіраўніцтва з замежнымі кампаніямі. Мяркуецца, што ў выніку новых праектаў аб’ём нафтаздабычы ў Іраку дасягне паказчыкаў Саудаўскай Арабіі – аднаго зь лідэраў у гэтай галіне. Энэргетыка лічыцца вядучым напрамкам ірацкай эканомікі.
XS
SM
MD
LG