Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Беларусь становіцца больш цікавай для нямецкай эканомікі”


У Менску ў беларускай гандлёва-прамысловай палаце праходзіць першае паседжаньне дзелавога савету “Саксонія-Беларусь”.

У рамках дзелавога савету мяркуецца абмеркаваць пытаньні супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і нямецкай фэдэральнай зямлёй Саксонія, а таксама інвэстыцыйныя магчымасьці, у тым ліку і ў галіне малога і сярэдняга бізнэсу.

У нямецкую дэлегацыю ўваходзяць прадстаўнікі 12 кампаніяў. Яе ўзначальвае старшыня лейпцыгскай гандлёвай палаты Вольфганг Топф. Беларускі бок на паседжаньні прадстаўляе кіраўнік гандлёвай палаты Беларусі Васіль Раманаў.

Напярэдадні ў Ляйпцыгу Вольфганг Топф заявіў мясцовым СМІ: "Рэспубліка Беларусь, дзякуючы прыкметнаму паляпшэньню стасункаў з ЭЗ і пэрспэктывам мытнага Саюзу з Расеяй і Казахстанам становіцца ўсё больш цікавай для нямецкай эканомікі”.
XS
SM
MD
LG