Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Олбрайт выступіла за супрацоўніцтва НАТО з Расеяй


НАТО павінна выйграць вайну ў Аўганістане, пашырыць каапэрацыю з Расеяй, змагацца з іранскай ядзернай пагрозай, а таксама гарантаваць бясьпеку ўсім 28 сябрам альянсу. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе аб карэктыроўках у стратэгічнай канцэпцыі НАТО, які падрыхтавала экспэртная група на чале з былым Дзяржсакратаром ЗША Мадлен Олбрайт. Сёньня яна прадставіла гэты даклад у Брусэлі ў штаб-кватэры НАТО.
У часе прэзэнтацыі дакладу Олбрайт адзначыла, што пасьпяховае супрацоўніцтва ваеннага блёку з Расеяй на ўсіх узроўнях можа прынесьці карысьць усім зацікаўленым асобам. Пры гэтым яна дала зразумець, што набліжэньне з Масквой спадабаецца далёка ня ўсім сябрам НАТО. Даклад групы стане асновай для абмеркаваньня стратэгіі НАТО на наступным саміце ў Лісабоне сёлета ў лістападзе.
XS
SM
MD
LG